Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ешце каляровае


Гэтак прапануе амэрыканскі часопіс Health. Каляровыя садавіна і гародніна ўтрымліваюць фітанутрыенты — расьлінныя рэчывы, якія здольныя абараніць ваша здароўе.

«Гэтыя фітанутрыенты ўключаюць антыаксыданты, якія даюць прадуктам колер і могуць прадухіляць узроставыя захворваньні, такія як рак і хваробы сэрца», тлумачыць доктар Элізабэт Джонсан, ад’юнкт-прафэсар ва ўнівэрсытэце Тафта.

Энэргія зеляніны

Зялёныя садавіна і гародніна утрымліваюць карацыноіды, якія абараняюць ад захворваньняў вачэй і могуць зьнізіць рызыку сардэчных захворваньняў і рака скуры. Зеляніна таксама зьяўляецца выдатнай крыніцай энэргіі.

Моц аранжавага

Аранжавыя і жоўтыя прадукты (морква, дыня, салодкая бульба) багатыя на бэта-каратын, тыпу вітаміну А, які ўмацоўвае вашу імунную сыстэму.

Лекавае чырвонае

Чырвоныя прадукты ўтрымліваюць рэчывы лікапін і антацыяны, якія дапамагаюць у барацьбе з ракам, а таксама могуць зьнізіць рызыку хваробы сэрца і інсульту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG