Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гарадзеншчыне — сьвятары супраць міліцыянтаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Іўі 4 сакавіка адбудзецца футбольны матч паміж камандай ксяндзоў Гарадзенскай дыяцэзіі і камандай міліцыі Іўя.

Спаборніцтва распачнецца пасьля сьвятой імшы, прызначанай на 17.00. Яе ўзначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Як паведаміў «Свабодзе» арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, ён возьме ўдзел і ў футбольным матчы.

4 сакавіка каталіцкі касьцёл адзначае сьвята сьвятога Казіміра, які лічыцца апекуном Гарадзенскай дыяцэзіі. А беларуская міліцыя ў гэты дзень адзначае сваё прафэсійнае сьвята. Гэтыя сьвяты вырашылі адзначыць супольным футбольным матчам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG