Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Белая Русь» знайшла сабе партнэра і ў Латвіі


Першы зьезд партыі «Белая Русь» , Аляксандар Радзькоў. Архіўнае фота

Першы зьезд партыі «Белая Русь» , Аляксандар Радзькоў. Архіўнае фота

Пасьля падпісаньня дамовы з польскай нацыяналістычнай партыяй «Самаабарона» «Белая Русь» запрасіла ў Менск лідэра латвійскай прарасейскай партыі.

Старшыня латвійскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Згода» Яніс Урбановіч таксама зьбіраецца падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з пралукашэнкаўскім грамадзкім аб’яднаньнем. Цырымонія заплянаваная на 5 сакавіка.

Партыя «Згода» ўзьнікла ў 2010 годзе ў выніку зьліцьця трох левых прарасейскіх партыяў.

Партыя актыўна выступае за разьвіцьцё супрацоўніцтва з Расеяй, яна падпісала пагадненьне аб супрацоўніцтве з пуцінскай «Адзінай Расеяй».

У парлямэнце Латвіі фракцыя «Цэнтр згоды» на чале з Урбановічам мае 31 мандат са 100.

Яніс Урбановіч двойчы абіраўся старшынёю партыі «Згода». У савецкі час ён быў першым сакратаром ЦК камсамола Латвіі. Дэпутат Сэйма Латвіі.

Урбановіч актыўна падтрымаў латвійскі рэфэрэндум аб наданьні дзяржаўнага статуса расейскай мове 18 лютага 2012 году, на якім 74 працэнта выбарцаў выказаліся супраць.

Урбановіч называў русафобію «самым страшным грахом латышоў», піша delfi.lv.
XS
SM
MD
LG