Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейцы масава перасяляюцца ў Беларусь


Менск, вуліца Няміга

Менск, вуліца Няміга

Як піша расейская газэта «Московские новости», у Расеі сьпее новая хваля эміграцыі ў Беларусь.

Беларусь для расейцаў стала месцам «мяккай эміграцыі», яны абіраюць нашу краіну ня толькі для жыцьця, але і для бізнэсу, піша выданьне.

Газэта нагадвае, што ў рэйтынгу Сусьветнага банку Doing Business-2013 Расея займае 112-е месца, а Беларусь — 58-е. Адкрыць бізнэс у Беларусі можна за тры дні.

Пры гэтым ні карупцыя, ні бюракратызацыя і кантроль дзяржавы над уласнасьцю, якія таксама ёсьць у Беларусі, ні дэвальвацыя беларускага рубля ўжо не палохаюць расейскі бізнэс, абкладзены ў сябе на радзіме падаткамі «па самае не магу».

Паводле бізнэс-амбудсмэна Барыса Цітова, пасьля падвышэньня страхавых узносаў да 34% расейскі бізнэс стаў сыходзіць у іншыя юрысдыкцыі, перш за ўсё ў Казахстан, на другім месцы — Беларусь.

Паводле выданьня, Беларусь сталі сур’ёзна разглядаць як мяккі варыянт эміграцыі, і гэта тэндэнцыя апошніх двух гадоў. Мяккі, таму што ня трэба вучыць мову і мяняць пашпарт. Афіцыйнай статыстыкі па пераездах няма — Беларусь у Расеі ня лічыцца сапраўдным замежжам. Але беларускія рыэлтары ў прыватных размовах прызнаюць, што цяпер пайшоў вялікі паток ахвочых пераехаць на сталае жыхарства з Расеі ў Беларусь.

«Муж кажа, што будзем там мільянэрамі. Пра рэжым Лукашэнкі я, вядома, ведаю. Але і наш рэжым мяне таксама вельмі напружвае. Там прадукты нармальныя, экалёгія пакуль нашмат лепшая», — цытуе выданьне тыповае паведамленьне на папулярным форуме, у тэме, прысьвечанай эміграцыі ў Беларусь.

«Гэта як жа трэба было ўладкаваць Расею за 10 гадоў, каб Беларусь раем здалася», — падсумоўваюць «Московские новости».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG