Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына не пускае ў Шэнген Баўгарыю і Румынію


viza

viza

Нямеччына заблякуе далучэньне Баўгарыі і Румыніі да Шэнгену, заявіў у міністр унутраных справаў гэтай краіны Ганс-Пэтэр Фрыдрых.

Пытаньне пра ўступленьне Баўгарыі і Румыніі ў Шэнгенскую зону павінна абмяркоўвацца ў чацьвер, 7 сакавіка, на сустрэчы кіраўнікоў МУС краінаў Эўразьвязу ў Бруселі.

Кіраўнік нямецкага МУС заявіў у інтэрв’ю часопісу Spiegel: «Грамадзяне Нямеччыны ўхваляць пашырэньне Шэнгенскай зоны толькі, калі асноўныя патрабаваньні будуць выконвацца, чаго ў цяперашні час не назіраецца».

На думку Фрыдрыха, у Баўгарыі і Румыніі квітнее карупцыя. Таму недобранадзейныя грамадзяне могуць набыць візы, каб патрапіць у Нямеччыну «без далейшага кантролю».

Кіраўнік МУС Нямеччыны папярэдзіў: калі Румынія і Баўгарыя будуць настойваць на галасаваньні па пытаньні ўступленьня ў Шэнген на сустрэчы ў чацьвер, «Нямеччына скарыстаецца правам вета».

У сакавіку 2012-га 27 краінаў ЭЗ узгаднілі «дарожную мапу» далучэньня Баўгарыі і Румыніі да Шэнгенскай зоны. Пры гэтым адзначалася, што двум краінам неабходна выканаць усе патрабаваньні, калі яны хочуць далучыцца да Шэнгену, нагадвае РІА «Новости».
XS
SM
MD
LG