Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны грузавы карабель Dragon, які належыць прыватнай кампаніі SpaceX, прыстыкаваўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі са спазьненьнем, выкліканым тэхнічнымі непаладкамі.

Паўторнае збліжэньне і стыкоўка прайшлі, як сьцьвярджаюць спэцыялісты, «абсалютна гладка». Аўтаматычны карабель даставіў на станцыю адну тону грузаў для шасьці астранаўтаў, якія працуюць у цяперашні час на МКС.

Збліжэньне апарата зь міжнароднай станцыяй адбывалася над тэрыторыяй Украіны, на вышыні 250 міляў над паверхняй Зямлі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG