Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад не зьбіраецца ўцякаць


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад даў інтэрвію брытанскай газэце Sunday Times, у якім заявіў, што не зьбіраецца здаваць свае пазыцыі і ўцякаць з краіны.

Паводле ягоных словаў, ні адзін «сапраўдны патрыёт» Сырыі ня думае пра тое, каб пакінуць сваю краіну. Ён падкрэсьліў, што ў цэнтры канфлікту — зусім не пытаньне пра кіраўніка дзяржавы і будучыні прэзыдэнта. Асад спаслаўся на прыклады Лібіі, Емэну і Эгіпту, дзе, як вынікае зь ягоных словаў, адхіленьне кіраўніка дзяржавы ад улады не прывяло да грамадзянскага міру. Асад назваў ролю Вялікай Брытаніі ў сырыйскім крызысе «наіўнай і нерэалістычнай».

Лёндан выступае за зьняцьце эўрапейскай забароны на пастаўкі зброі сырыйскім паўстанцам. Аднак, кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу ў мінулым месяцы дазволілі аказваць сырыйскім паўстанцам толькі «тэхнічную падтрымку» і пастаўляць ім вырабы «невайсковага прызначэньня». Міністар абароны Вялікай Брытаніі Уільям Хэйг ў адказ заявіў, што Асад нясе адказнасьць за праліцьцё крыві ў Сырыі, а брытанцы дапамагаюць тым, хто застаўся бязь ежы і даху над галавой, хто страціў сям’ю". Міністар падкрэсьліў, што злачынствы дзеюцца яго імем, імем прэзыдэнта Асада".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG