Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа братоў Шкурко. Міліцыя шукае Андрэя Бандарэнку


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Правабаронца аказаўся пад пільнай увагай беларускай міліцыі, распавёўшы пра катаваньні ў Лідзкім РАУС.

Міліцыянты з Ліды накіравалі запыт у Кіраўск Магілёўскай вобласьці, дзе афіцыйна прапісаны Андрэй Бандарэнка, з паведамленьнем аб магчымым завядзеньні крымінальнай справы нібыта за паклёп на лідзкіх міліцыянтаў, паведамляе тэлеканал Белсат.

Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС у сваю чаргу патэлефанавалі праваабаронцу і запрасілі яго на размову для высьвятленьня абставінаў. Паколькі афіцыйнай позвы не было, спадар Бандарэнка адмовіўся зьяўляцца ў РАУС.

З міліцыяй Ліды праваабаронцу зьвязвае справа братоў Шкурко. Кіраўнік установы «Плятформы», якая займаецца абаронай правоў вязьняў, Андрэй Бандарэнка распавёў, як лідзкія міліцыянты фізычна і маральна катавалі затрыманых хлопцаў, якім зараз пагражае крымінальная і адміністратыўная адказнасьць за супраціў міліцыі. Гэтая гісторыя атрымалася шырокі розгалас у СМІ. Ёй была прысьвечаная апошняя перадача «Свабода ў турмах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG