Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Мубарака перагледзяць


Падчас пратэстаў

Падчас пратэстаў

Суд у Эгіпце прызначыў перагляд справы былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака на 13 красавіка.

Яшчэ ў студзені суд вырашыў перагледзець прысуд — пасьля апэляцыі экс-прэзыдэнта, якога прысудзілі да пажыцьцёвага тэрміну за датычнасьць да гібелі дэманстрантаў зімой 2011 года. Будуць перагледжаныя таксама справы былога кіраўніка МУС Хабіба аль-Адлі, двух сыноў Хосьні Мубарака і шасьцярых былых кіраўнікоў службаў бясьпекі Эгіпта.

Мубарак сышоў з пасады кіраўніка дзяржавы 11 лютага 2011 году — пад ціскам народных пратэстаў. Улада перайшла да Вышэйшай рады ўзброеных сілаў. У красавіку 2011 года былы прэзыдэнт быў узяты пад варту і адданы суду. Адным з вылучаных супраць яго абвінавачваньняў было дачыненьне да гібелі ўдзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый.

У лістападзе 2012 году цяперашні прэзыдэнт Эгіпта Мухамэд Мурсі распарадзіўся паўторна разгледзець справы службовых асобаў рэжыму Мубарака, якія падазраюцца ў датычнасьці да гібелі дэманстрантаў, якія выступалі за зьмену ўлады і дэмакратычныя перамены ў Эгіпце.
XS
SM
MD
LG