Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У М’янме журналісты крытыкуюць новы законапраект аб СМІ


У М’янме сёньня прадстаўнікі мэдыяў скрытыкавалі новы законапраект аб сродках масавай інфармацыі, падрыхтаваны міністэрствам інфармацыі.

У дакумэнце прыводзіцца сьпіс тэмаў, на асьвятленьне якіх ўводзяцца абмежаваньні. Законапраект таксама прадугледжвае строгае пакараньне за працу без акрэдытацыі — аж да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на шэсьць месяцаў.

У жніўні летась у М’янме была адмененая цэнзура. Улады таксама абвясьцілі, што з красавіка будзе дазволены выхад прыватных штодзённых газэтаў. Аднак, сёньня стала вядома, што такую магчымасьць атрымаюць толькі восем з 17 выданьняў, якія падалі заяўкі на атрыманьне ліцэнзіі.

У М’янме грамадзянскі ўрад, які ў 2011 годзе зьмяніў вайсковую хунту, што доўгі час была ва ўладзе, правёў шэраг рэформаў — былі вызваленыя шмат палітзьняволеных і зьнятыя абмежаваньні на дзейнасьць апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG