Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: «Адзін сьвет» у Празе і народзіны Лявона Баршчэўскага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Празе пачынаецца міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно «Адзін сьвет», які патрывае да 13 сакавіка.

У Жэнэве пачынаецца сэсія Рады па правах чалавека, якая працягнецца да 20 сакавіка.

У Вене пачынаецца чатырохдзённая сустрэча Рады кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі.

У Менску адбудзецца прэзэнтацыя альбому С. Трухановіча «Шлях да мора». Клюб «Графіці», зав. Калініна, 16; пачатак а 19.00.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1386 – вялікі князь літоўскі Ягайла каранаваны на караля польскага як Уладзіслаў ІІ.

1634 – нарадзіўся Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст Рэчы Паспалітай, пэдагог і грамадзкі дзяяч.

1678 — нарадзіўся Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1782 – нарадзіўся Казімір Ельскі, беларускі скульптар.

1852 – памёр Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

1890 – нарадзіўся Вінцук Адважны, беларускі пісьменнік, каталіцкі сьвятар усходняга абраду.

1911 – нарадзіўся Васіль Стома, беларускі пісьменьнік.

1932 – нарадзіўся Рышард Капусьцінскі, польскі пісьменьнік і журналіст.

1956 – у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва».

1958 – нарадзіўся Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладчык, грамадзкі дзяяч.

2005 – памёр Карлас Шэрман, беларуска-гішпанскі перакладчык і літаратар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Зраблю сабе зычны цымбалы;
Пайду на крыжовы дарогі
І сяду пад крыжам убогім,
Зайграю для Божае хвалы.

Гэй, людзі усе падарожны!
Найбольш, хто бядою прыгнечан,
Нядоляю хто абязьвечан —
Пабачце — дзядок тут пабожны.

Іграю, іграці я мушу.
Тут ноты жыццём напісаны,
Дык будуць усе прачытаны:
Як струны жывыя парушу.

Дык сьмела ка мне прыступіце!
Мне грошыкаў вашых ня трэба:
Я сэрца жадаю, ня хлеба.
Жыцьцё мне сваё раскажыце.

Я зара цымбалы наладжу,
І хутка умелай рукою
Я струны да песьні настрою;
Усіх вас пацешу, параджу.»


Вінцук Адважны, зь верша «Беларускія цымбалы» (1932)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG