Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут, Класкоўскі і Вінаградаў — ляўрэаты прэміі імя Навумавай

абноўлена

Цырымонія ўручэньня прэміі імя Сьвятланы Навумавай найлепшаму аналітыку, журналісту і маладому палітыку адбываецца на ўправе БНФ.

Найлепшым палітычным журналістам названы Андрэй Пачобут, а найлепшым палітычным аглядальнікам — Аляксандар Класкоўскі.

Сярод іншых намінантаў у галіне журналістыкі былі Дзьмітры Лукашук і Віктар Марціновіч. За прэмію ў галіне палітычнай аналітыкі Аляксандар Класкоўскі змагаўся зь Юрыем Дракахрустам і Аляксеем Пікулікам.

Павал Вінаградаў названы лепшым маладым палітыкам году. Ягонай канкурэнткай была Марына Хоміч зь Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Прэмія імя Сьвятланы Навумавай, заснаваная грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», пакліканая стымуляваць дзейнасьць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама зьвярнуць увагу на найбольш пэрспэктыўных маладых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Уручэньне прэміі Сьвятланы Навумавай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:35 0:00
Наўпроставы лінк

Сустаршыні аргкамітэту — прафэсар Уладзімер Дунаеў і лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.

Абраць пераможцаў можна было шляхам электроннага галасаваньня на сайце кампаніі «Гавары праўду». Галасаваньне адбывалася ў трох намінацыях: палітычная аналітыка, палітычная журналістыка і «Надзея: найлепшы малады палітык году». Намінавалі кандыдатаў дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі, палітычныя партыі, мэдыі й дэмактывісты.

Сьвятлана Навумава — палітоляг, доўгі час ачольвала Дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, была аўтарам першага падручніка па паліталёгіі для сярэдніх школ.


У 2012 годзе ляўрэатамі прэміі былі:

У намінацыі «Палітычная журналістыка» — намесьніца галоўнага рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.

У намінацыі «Палітычная аналітыка» — каардынатарка праекту «Беларускі штогоднік» Валерыя Касьцюгова.

У намінацыі «Надзея — найлепшы малады палітык» — сустаршыня «Маладога Фронту» Наста Палажанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG