Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія і нямецкія лекары спрачаюцца, як лячыць Цімашэнку


Ня гледзячы на заявы ўкраінскіх лекараў аб тым, што былая прэм’ерка Ўкраіны Юлія Цімашэнка ня мае патрэбы ў шпіталізацыі, нямецкія лекары, што абсьледавалі яе ў Харкаве ў траўні 2012 году, настойваюць на тым, што Цімашэнку трэба лячыць у шпіталі.

52-гадовая лідэрка апазыцыі была прызнаная вінаватай у перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй, якія былі прызнаныя шкоднымі для Ўкраіны. Яе асудзілі да 7 гадоў зьняволеньня ў кастрычніку 2011 году. Цімашэнка адкідае абвінавачаньні і вінаваціць свайго палітычнага суперніка, прэзыдэнта Віктара Януковіча ў арганізацыі гэтай крымінальнай справы, каб трымаць яе далей ад палітыкі.

Цімашэнка павінна зьявіцца ў судзе Кіева 4 сакавіка паводле новых абвінавачаньняў ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і крадзяжы.

Намесьнік міністра аховы здароўя Ўкраіны Аляксандр Качура прызнаў у чацьвер, што Цімашэнка мае патрэбу ў «далейшым лячэньні» хваробы сьпіны, але не абавязкова ў бальніцы.

«
Мы лічым, што гэтыя меры, у тым ліку фізычныя практыкаваньні, рэкамэндаваныя нямецкімі лекарамі, можна рабіць і не ў лякарні

. Гэта выснова, зробленая ўкраінскай камісіяй. Я павінен сказаць, што мы паважаем меркаваньне нашых нямецкіх калегаў. Мы з нецярплівасьцю чакаем іх афіцыйнай заявы, якая мае быць выпушчана на працягу двух дзён. Мы будзем вывучаць яе і прымем наша канчатковае рашэньне на яе аснове.»

Кіраўнік аднаго зь нямецкіх унівэрсытэцкіх шпіталяў доктар Карл Макс Айнгаўпл і іншыя нямецкія лекары абсьледавалі Цімашэнку ў чацьвер на гэтым тыдні. Доктар Айнгаўпл заявіў:

«Перш за ўсё, спадарыня Цімашэнка хворая. Па-другое, яна мае патрэбу
Мы настойліва рэкамэндуем працягваць лячэньне ў шпіталі

ў далейшым лячэньні. Мы настойліва рэкамэндуем працягваць лячэньне ў шпіталі. Мы ня можам кансультаваць нашых пацыентаў аб тым, ісьці ці не ісьці на судовае паседжаньне. Гэта рашэньне мае быць прынятае самой пацыенткай і яе адвакатам. Калі гаворка ідзе аб транспартыроўцы пацыенткі з Харкава ў Кіеў, мы думаем, што гэта павінна быць зроблена з дапамогай толькі спэцыяльнага мэдычнага транспарту, гэта значыць, у машыне хуткай дапамогі.»
XS
SM
MD
LG