Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хвастоў раскрытыкаваў Раду ААН па правах чалавека


Міхаіл Хвастоў
Міхаіл Хвастоў

Прадстаўнік Беларусі пры аддзяленьні ААН ў Жэнэве выступіў з жорсткімі заявамі на адрас краін Захаду на сэсіі Рады ААН па правах чалавека. Пра сытуацыю ў Беларусі ён змаўчаў.

Амбасадар Міхаіл Хвастоў ў трыбуны ў Жэнэве заявіў, што «Беларусь не можа падзяліць аптымізм у адносінах да бягучага стану спраў у Савеце па правах чалавека».

Паводле спадара Хвастова, «асобным краінам ўдаецца пазьбягаць адказнасьці за грубыя парушэньні правоў чалавека як у сябе дома, так і ў іншых краінах, толькі таму, што сёньня яны манапалізавалі сяброўства ў Радзе і паставілі ў жорсткія фінансавыя рамкі Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека».

Хвастоў не назваў гэтыя краіны, але каго ён меў на ўвазе, здагадацца нескладана:

«Гэтыя краіны не гавораць аб адчувальных для сябе пытаньнях. А пытаньняў да гэтых краін занадта шмат, каб пра іх замоўчваць: сакрэтныя турмы ў Эўропе, прымяненьне катаваньняў да вязьняў Гуантанама і Абу-Грэйб, гібель мірных грамадзян у Іраку, Аўганістане і Лібіі, гераізацыя нацызму, прымусовае пазбаўленьне грамадзянства».

Хвастоў таксама абурыўся, што Радзе ААН «навязваюцца спрэчныя праваабарончыя канцэпцыі».

Абурэньне афіцыйнага прадстаўніка Беларусі таксама выклікала палітыка ў парцы Рады, ён заявіў пра недапрацоўкі Вярхоўнага камісара і Ўпраўленьня. Пасьля ўсёй крытыкі Хвастоў прапанаваў садзеяньне з боку афіцыйнага Менска «Ў выпраўленьні сытуацыі». Ён абяцаў ужо на гэтай сэсіі распаўсюдзіць беларускі даклад "аб рэзанансных фактах парушэньняў правоў чалавека ў асобных краінах сьвету.

Пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі Хвастоў не сказаў нічога.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG