Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрыя тэрактаў у Іраку — дзесяткі забітых і параненых


На месцы аднаго з выбухаў. Ілюстрацыйнае фота

На месцы аднаго з выбухаў. Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць ахвяраў ад сэрыі выбухаў, што грымнулі ў Іраку ў чацьвер, дасягнула 23 чалавек, як меней 70 чалавек параненыя.

У Багдадзе два выбухі прагрымелі побач з рэстаранам і непадалёк ад футбольнага поля ў шыіцкім раёне Шула. Загінулі 19 чалавек, параненыя каля 40.

Раней у горадзе Махмуда за 30 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду тэрарыст-сьмяротнік падарваў ручную гранату, і практычна адначасова з гэтым непадалёк спрацавалі 5 выбуховых прылад. Як меней двое загінулі, сем атрымалі раненьні.

Дзе выбуховыя прылады спрацавалі побач з аўтатрасай на поўдзень ад Багдаду, адзін чалавек загінуў, не менш за сем параненыя.

У горадзе Азіз, за 55 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Багдаду, на рынку жывёлаў выбухнуў начынены выбухоўкай аўтамабіль. Ахвярамі сталі, паводле розных зьвестках, ад аднаго да трох чалавек, параненыя каля 17.

Ніхто пакуль не ўзяў на сябе адказнасьць за гэтыя тэракты, перадае AFP.
XS
SM
MD
LG