Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачаўся збор сродкаў на помнік Галіне Сямдзянавай


Галіна Сямдзянава
Галіна Сямдзянава

28 лютага — дзень народзінаў Галіны Сямдзянавай, якая памерла ў 2011 годзе.

Галіна Сямдзянава — легенда беларускага Адраджэньня. Адна зь лідэраў незалежніцкай дэмакратычнай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўца й практыкі.

Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.

Аўтар праекту — скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік.

У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:

«На ўсталяваньне помніку трэба сродкі, і мы просім тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, спрычыніцца да гэтае справы сваімі складкамі».

Каардынуе збор сродкаў Валянціна Сьвяцкая. Кантактны тэл. +375-29-6106918, электронны адрас: valentina_svyats@mail.ru

Пералічыць грошы можна і праз сыстэму PAYPAL з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava».

Эскіз помніку "Палымянае сэрца". Аўтар Алесь Шатэрнік
Эскіз помніку "Палымянае сэрца". Аўтар Алесь Шатэрнік
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG