Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Мікіта Ліхавід 28 лютага зьвярнуўся ў суд і міліцыю з заявамі, каб яму патлумачылі законнасьць намеру зьмясьціць яго на 10 сутак пад адміністрацыйны арышт, які ён нібыта не адбыў за падзеі 19 сьнежня 2010 году.

20 сьнежня 2010 году Ліхавіда пакаралі за ўдзел у Плошчы 15 суткамі арышту, але 25 сьнежня яго перавялі ў сьледчы ізалятар па крымінальнай справе, у якой ён быў асуджаны ўжо на 3,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму. Датэрмінова ён быў вызвалены ў верасьні 2011 году.

Навіну пра тое, што Мікіта Ліхавід мусіць самастойна прыйсьці ў турму на Акрэсьціна і адбыць 10 сутак, яму паведаміў участковы. Паводле яго, прыйшла адпаведная папера з РУУС Першамайскага раёну, прычым ня толькі на Ліхавіда, але на многіх адміністрацыйна пакараных, якія не адбылі свае тэрміны цалкам. Пры гэтым патлумачана, што тэрміну даўнасьці па такіх прысудах няма.

28 лютага, Мікіта Ліхавід яшчэ быў на волі.

Актывіст не выключае, што па яго могуць прыйсьці зь міліцыі ў любы момант.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG