Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч у шэрагу апошніх лістоў з магілёўскай турмы адказаў на адкрыты ліст Віталя Рымашэўскага, які той разьмясьціў у інтэрнэце. Статкевіч прачытаў ліст Рымашэўскага ў газэтах, якія даходзяць да яго ў турму, цытуе ліст палітвязьня ягоная жонка Марына Адамовіч.

«Піша, што прачытаў гэта ў газэце і пасьмяяўся. Піша: „Упершыню ў жыцьці ў мяне просяць прабачэньня за ненанесеныя крыўды і абразы“. І ў дужачках дадае: „паспрабаваў бы“. Але ў яго больш пытаньняў не да гэтага чалавека, бо яму наконт яго ў прынцыпе ўсё зразумела, а да тых, хто ведае ўсю гэтую сытуацыю і працягвае рабіць выгляд, што нічога ня здарылася. Гэта пра лідэраў палітычных партыяў, рухаў — больш пытаньняў у яго да іх».

Паводле Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч згадвае, што на працэсе, дзе яго судзілі, былі зачытаныя паказаньні Віталя Рымашэўскага, якія той даваў падчас сьледзтва. Віталь Рымашэўскі ў сваім адкрытым лісьце да Мікалая Статкевіча кажа пра тое, што некаторыя выказваньні «былі яму прыпісаныя словамі супрацоўнікаў КДБ ці МУС». Што да лістоў Статкевіча, спадар Рымашэўскі мяркуе, што іх прапускаюць на волю «выбарачна».

«Вытрымкі з апошніх лістоў Мікалая Статкевіча адносна падзеяў 19 сьнежня 2010 году неўзабаве зьявяцца на ягоным сайце», — паведаміла 28 лютага «Свабодзе» Марына Адамовіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG