Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр стваральнік Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, які бараніў Бяляцкага


Стэфан Эсэль
Стэфан Эсэль

У Францыі на 96-м годзе жыцьця памёр апошні стваральнік Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека Стэфан Фрэдэрык Эсэль.

Гэта легендарная асоба: пілёт, вязень Бухэнвальду, антыфашыст, абаронца правоў посткаляніяльных краін, амбасадар Францыі, пасярэднік у міжнародных канфліктах, сакратар Камісіі па правах чалавека ААН, рэдактар тэсту Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека...

У кастрычніку 2010 году 93-гадовы Эсэль напісаў знакамітую брашуру «Абурайцеся!» («Indignez-vous!»), якая паслужыла падставай для шматлікіх пратэстаў супраць засільля капіталу. Эсэль заклікаў тады да «мірнага і негвалтоўнага паўстаньня» супраць улады фінансавага капіталізму з мэтай ліквідаваць няроўнасьць паміж багатымі і беднымі.

Эсель быў ганаровым прэзыдэнтам Камітэту сяброў Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека і бараніў віцэ-прэзыдэнта гэтай арганізацыі Алеся Бяляцкага ад перасьледу беларускіх уладаў.

У верасьні 2011 году ён выступіў адным з аўтараў адкрытага ліста ў газэце «Le monde» з заклікам да Эўразьвязу «заняць выразную і прынцыповую пазыцыю ў дачыненьні да рэпрэсіяў у Беларусі».

Як згадвае актывістка «Вясны» Тацяна Равяка, Эсэль быў сябрам Міжнароднага камітэту па вылучэньні Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру і разам зь іншымі падпісаў паручальніцтва за вызваленьне Алеся Бяляцкага з-пад варты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG