Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр амэрыканскі піяніст Вэн Клайбэрн


1965 год. Выступ у Маскве.

1965 год. Выступ у Маскве.

27 лютага на 79 годзе жыцьця памёр вядомы амэрыканскі клясычны піяніст Вэн Клайбэрн.

Сусьветную славу Вэн Клайбэрн здабыў імгненна пасьля таго, як у 1958 годзе ў Маскве перамог на першым Міжнародным конкурсе імя Чайкоўскага. Першае месца Вэн Клайбэрн атрымаў за выкананьне Першага канцэрту для фартэпіяна Пятра Чайкоўскага.

Публіка ўспрыняла ягонае выкананьне 8-хвіліннай авацыяй стоячы. Журы ня мела сумневаў, каму прызнаць першае месца, але ўсё ж зьвярнулася па палітычнае блаславенства да Мікіты Хрушчова. «Ён сапраўды найлепшы? Ну дык дайце яму прэмію» — меўся адказаць тагачасны савецкі кіраўнік. Дыск з запісам Першага канцэрту Чайкоўскага ў выкананьні Вэн Клайбэрна атрымаў статус плятынавага — гэта быў першы такі дыск у гісторыі запісаў клясычнай музыкі.

Вэн Клайбэрн выступаў з канцэртамі і запісваўся да сярэдзіны 1970-х гадоў, але ўжо не карыстаўся такім аглушальным посьпехам, як адразу пасьля сваёй бліскучай перамогі ў Маскве.

Пачынаючы з 1962 году, у горадзе Форт-Уорт (штат Тэхас, ЗША) кожныя чатыры гады адбываецца конкурс акадэмічных піяністаў імя Вэн Клайбэрна.
XS
SM
MD
LG