Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 лютага: апошні каляндарны дзень зімы, вечар памяці Міхася Чарняўскага


Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі

Агляд падзеяў і датаў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ПАДЗЕІ ДНЯ

У офісе партыі БНФ — канфэрэнцыя ў справе ушанаваньня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Пачатак а 12-ай.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН (Сурганава, 15) — прэзэнтацыя выставы «Старонкі гісторыі паўстаньня 1863-1864 гг». Пачатак а 16-ай.

Вечар памяці гісторыка, дзеяча нацыянальнага Адраджэньня Міхася Чарняўскага пройдзе ў офісе партыі БНФ. Будзе прадстаўленая апошняя кніга Чарняўскага. Пачатак а 18-ай.

У Горадні, у мастацкай галерэі «Крыга» — прэзэнтацыя гульні «Паўстанцы», у якой удзельнікі могуць уявіць сябе ў абставінах 1863 году. Пачатак а 18-ай.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1533 — нарадзіўся Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф

1616 — памер Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.

1468 — у Вялікім княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў.

1942 ― памер Канстанцін Пушкарэвіч, беларускі і расейскі славіст, літаратуразнаўца, пэдагог.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Трэба шмат вучыцца, каб усьвядоміць, што мала ведаеш».

Мішэль Мантэнь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG