Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спадар Рапота выказаў сумнеў у рэальнасьці галоўных элемэнтаў так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі:

«Калі сур’ёзна гаварыць аб пабудове Саюзнай дзяржавы, то трэба згадаць і праект Канстытуцыйнага акту, і пытаньне адзінай валюты, якое не закрытае. Іншая справа, ці трэба гэта рабіць цяпер і ў той ці форме, якая задумвалася ў 1999 годзе? Узяць хоць бы адзіную валюту: фармальна мы павінны гэтую задачу вырашаць, паколькі яна прапісана ў дамове аб стварэньні Саюзнай дзяржавы. Але пры гэтым трэба ісьці не ад формы, а ад жыцьця. А жыцьцё дэманструе дзьве акалічнасьці.

Першая — узаемныя разьлікі паміж Расеяй і Беларусьсю па ўсіх таварах, акрамя энэрганосьбітаў, ажыцьцяўляюцца ў расейскіх рублях. Таму цалкам можна казаць аб расейскім рублі як аб магчымай форме разьліку.

Па-другое, мы, у тым ліку і фінансісты нашых краін, глядзім на досьвед Эўразьвязу, дзе ішла вельмі сур’ёзная дыскусія аб магчымасьці адмовы ад эўра. Цяпер гэтая дыскусія некалькі сьцішэла і, спадзяюся, у Эўропе ўсё будзе стабільна. Таму што нам таксама патрэбная стабільнасьць у Эўропе, бо Эўразьвяз — асноўны эканамічны партнэр Расеі і Беларусі. Але досьвед Эўразьвязу прымушае задацца пытаньнем: а ці ёсьць наогул сэнс у адзінай валюце? Таму што бачнай і вострай патрэбы неадкладна пераходзіць на адзіны плацёжны сродак пакуль няма. Калі б гэтага патрабавала жыцьцё, нас ужо адолелі б і камэрсанты, і эканамісты, і фінансісты», — цытуе заяву Рапоты БЕЛТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG