Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная кааліцыя сырыйскай апазыцыі сустракаецца з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасьці, каб абмеркаваць шляхі вырашэньня канфлікту ў Сырыі.

Напярэдадні сустрэчы ЗША заявілі, што будуць пастаўляць зброю паўстанцам, якія ваююць супраць рэжыму прэзыдэнта Башара аль-Асада.

Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што некаторыя краіны, чые прадстаўнікі ўдзельнічаюць у рымскай сустрэчы, гатовыя дапамагаць сырыйскай апазыцыі мэдыкамэнтамі і харчаваньнем.

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы прыбыў у Рым з Парыжу, дзе абмяркоўваў канфлікт у Сырыі з французскімі афіцыйнымі асобамі.
XS
SM
MD
LG