Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігу «Ня бойцеся ахвяраў і пакут» прэзэнтуюць на саракавіны Чарняўскага


28 лютага а 18-й гадзіне ў офісе Партыі БНФ (Менск, Чарнышэўскага 3) — прэзэнтацыя перавыданьня кнігі гісторыка Міхася Чарняўскага пра Расьціслава Лапіцкага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут».

Кніга выдадзеная на ахвяраваньні. Каардынатар перавыданьня Алесь Мазанік паведаміў, што да збору сродкаў спрычыніліся некалькі соцень чалавек.

Надрукаваў 150-старонкавую кнігу накладам 500 асобнікаў выдавец Аляксей Вараксін. Яна выйшла ў сэрыі «Такая гісторыя».

На вечарыне памяці Міхася Чарняўскага ўсе, хто ахвяраваў грошы, атрымаюць асобнік выданьня.

Даведка «Свабоды»:

Гісторык і археоляг Міхась Чарняўскі памёр 20 студзеня раніцай на 75-м годзе жыцьця.

Міхась Чарняўскі — дасьледнік паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі, археоляг і гісторык, пісьменьнік, дацэнт катэдры археалёгіі і дапаможных гістарычных дысцыплінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў БНФ ды ініцыятар адраджэньня беларускай сацыял-дэмакратыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG