Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога раба Шпака дагэтуль не прызналі жывым


Мікалая Шпака сустракаюць на менскім вакзале 13 лютага
Мікалая Шпака сустракаюць на менскім вакзале 13 лютага

Мікалай Шпак, які вярнуўся ў Беларусь 13 лютага, сёньня падаў дакумэнты ў Мазырскі райсуд, каб яго прызналі жывым.Толькі пасьля гэтага яму выдадуць новы пашпарт.

«У мінулы панядзелак ён пайшоў у пашпартны стол. Яму сказалі ісьці ў ЖКГ, бо яго ж прызналі памерлым. Там яму сказалі, што прапісаць ня могуць, бо павінны прыехаць дзеці і даць згоду прапісацца ў ягонай жа кватэры. Прыехалі дзеці, напісалі заяву, каб прапісалі. Пайшоў раз, сказалі прыйсьці ў абед. Прыйшоў другі раз. Сказалі зьбіраць дакумэнты і падаваць у суд. І так вось паўмесяца, бедны, ходзіць. Уяўляеце?» — распавяла сястра Мікалая Шпака Сьвятлана.

61-гадовы Мікалай Шпак, у якога «гаспадары» ў Расеі адабралі ўсе дакумэнты, дагэтуль ня можа аформіць пэнсію.

«Ну хаця б гэта паскорыць усё. А то сядзі і чакай. Сабраць дакумэнты на пэнсію — гэта ня так проста. А я ж тут таксама атрымліваю капеечную пэнсію — мільён 660 тысяч. А маці 84 гады, што яна яму там дасьць? Вадзілі яго да лекара. Трэба зубы паставіць. А што, калі ў яго ў роце адзін зуб? Ён жа казаў, што білі так, што ўсе зубы выбілі. Паставяць устаўныя сківіцы, а імі ці ж можна есьці? Ну, паставяць яму з дапамогай „Чырвонага крыжа“. Хадзіў ён да стаматоляга, яны дакумэнты на Менск паслалі. Казалі, што могуць паслаць на рэабілітацыю ў санаторый. Але куды ты паедзеш, калі ты бяз пашпарту? Каму ты паскардзісься, кажа. Ідзе па вуліцы, хістаецца. Нават у паліклініку схадзіць — пашпарт патрэбны», — кажа Сьвятлана.
Казалі, што могуць паслаць на рэабілітацыю ў санаторый. Але куды ты паедзеш, калі ты бяз пашпарту?

Мікалай Шпак паехаў на заробкі ў Расею ў 2001 годзе, калі яму было 47 гадоў. Толькі ў 2005-м ад яго з Арэнбурскай вобласьці прыйшла адзіная кароткая тэлеграма, і сувязь зноў абарвалася.

У 2011 годзе ў Беларусі Мікалая Шпака з прычыны доўгай адсутнасьці прызналі памерлым. А за гэты час у Расеі ў яго зьмяніліся некалькі «гаспадароў» — адабраўшы дакумэнты, яны перапрадавалі яго адзін аднаму. Апошняе месца паднявольнай працы — рыбная фэрма адстаўнога прапаршчыка расейскага МУС.

Тыдзень таму зь сям’ёй Шпака, што жыве ў Мазыры, змог зьвязацца жыхар Арэнбурскае вобласьці, якога Мікалай прасіў перадаць весткі на радзіму. Родзічы зьвярнуліся па дапамогу ў беларускі валянтэрскі ратавальны атрад «Анёл», тыя — у расейскі валянтэрскі атрад «Альтэрнатыва», якому і ўдалося 9 лютага знайсьці і вызваліць беларуса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG