Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве прэзэнтавалі «Майстроўню»


Кнігу “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” прэзэнтавалі супрацоўнік “Радыё Свабода” Сяргей Дубавец ды мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Кнігу “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” прэзэнтавалі супрацоўнік “Радыё Свабода” Сяргей Дубавец ды мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Вечарам 26 лютага ў Магілёве прэзэнтавалі кнігу з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».

Выданьне прадставілі ягоны аўтар, супрацоўнік «Радыё Свабода» Сяргей Дубавец ды мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Падтрымаць былых майстроўцаў прыехаў у Магілёў і музыка Зьміцер Бартосік. На прэзэнтацыю, якая праходзіла ў грамадзкім цэнтры «Кола», сабраліся больш за сорак чалавек.

«У Беларусі ня пішацца гісторыя таго, што адбывалася трыццаць гадоў таму, дваццаць гадоў таму. Якім жа чынам адбылася такая трансфармацыя, што быў Савецкі Саюз, а потым зьявілася незалежная Беларусь? Гэтага ніхто не дасьледуе, не вывучае і не фармулюе для наступных пакаленьняў», — гэткімі словамі пачаў прэзэнтацыю Сяргей Дубавец.

З пратэсту супраць такой сытуацыі, зазначыў ён, і ўзьнікла ідэя напісаць кнігу пра першае публічнае аб’яднаньне моладзі, якое паўстала ў Менску у 1980 годзе, «Беларускую майстроўню». У кнізе 50 аповедаў людзей, якія былі ўдзельнікамі суполкі. Паводле Дубаўца — яны стварылі першую кнігу па гісторыі Беларусі першай паловы 80-х гадоў 20 стагодзьдзя.

Дзейнасьць Майстроўні, казалі госьці, была разнастайнай — культура, рэстаўрацыя, археалёгіяй. Майстроўцы ладзілі масавыя народныя сьвяты, чыталі лекцыі, зь якіх моладзь набіралася ведаў пра сваю краіну.

«Мы пачыналі з поўнага нуля і калі зьбіраліся, гаварылі, ладзілі сьвяты, развучвалі песьні, дзяліліся сваімі перажываньнямі, то намі рухалі пазытыўныя мэты. Нават у сваіх самых таемных шчыраваньнях не панавала думка пра зьвяржэньне ўлады. Мы імкнуліся ствараць, а не зруйнаваць. Мы імкнуліся іншым паказаць хараство сваёй мовы, культуры. Мы адкрываліся для сябе невядомыя скарбы зь літаратуры, гісторыі, культуры», згадваў на прэзэнтацыі Сяргей Харэўскі.

Сяргей Дубавец адзначаў, што стваральнікі Майстроўні былі зь першага непалоханага пакаленьня моладзі. Улада ня ведала як на такую дзейнасьць рэагаваць. Яна не была гатовая да яе — не было досьведу змаганьня з гэтым. Цяпер жа паўтарыць фэномэн Майстроўні, на думку былых майстроўцаў, амаль немагчыма, бо зусім іншыя ўмовы.

Падтрымаць былых майстроўцаў прыехаў у Магілёў і музыка Зьміцер Бартосік

Падтрымаць былых майстроўцаў прыехаў у Магілёў і музыка Зьміцер Бартосік



На прэзэнтацыі гасьцям было зададзена шмат пытаньняў. Адно з іх тычыліся таго, ці гатовыя беларусы, якія зьехалі за мяжу там вывучаць сваю родную мову і заставацца беларусамі. На яго госьці адказалі, што такое зацікаўленьне ў беларусаў-замежнікаў зьявіцца тады, калі ў самой мэтраполіі зьменіцца стаўленьне да той беларускай мовы й культуры.

Спампаваць кнігу можна тут
XS
SM
MD
LG