Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама адкрые помнік Розе Паркс


Аўтобус Розы Паркс

Аўтобус Розы Паркс

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сераду прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ў будынку Кангрэсу помніка Розе Паркс — афраамэрыканцы, якая адмовілася ў 1955 годзе саступіць месца ў аўтобусе белым пасажырам і тым самым паклала пачатак барацьбе цёмнаскурых амэрыканцаў за свае правы.

На адкрыцьці помніка Абама выступіць з прамовай, паведамляе Белы дом.

Учынак Розы Паркс хоць і не быў першым такога кшталту, але выклікаў байкот аўтобусных лініяў гораду Мантгомэры (Алябама), які, у сваю чаргу, прынёс вядомасьць іншаму легендарнаму праваабаронцу — Марціну Лютару Кінгу.

Розу Паркс пасьля атрымала шмат ўзнагародаў. А знакаміты аўтобус дагэтуль стаіць у музэі Генры Форда ў штаце Мічыган.

Падчас візыту ў музэй Абама сфатаграфаваўся на месцы Паркс. Гэты здымак — адна з самых вядомых фатаграфіяш цяперашняга кіраўніка ЗША, нагадвае Расейскае інфмармацыйнае агенцтва «Новости».
XS
SM
MD
LG