Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме застрэлілі мэра


Сёньня раніцай быў застрэлены мэр крымскага пасёлку Сімеіз Кірыл Кастэнка, паведамляюць украінскія навінныя агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Мэра курортнага пасёлку Сімеіз (Вялікая Ялта) забілі гэтай раніцай. Здарылася гэта ў той момант, калі ён пад'ехаў да будынку адміністрацыі на свой машыне. Магчыма, стралялі з аўтамата. Хоць ёсць вэрсія, што стрэл зроблены зь пісталета, паведамляе kp.ua.

«Кастэнка загінуў на месцы, забойца цэліўся ў лабавое шкло, на ім мноства кулявых адтулін», - распавялі "Камсамольскай праўдзе - Украіна" ў пасялковай радзе Сімеізу. У мэра засталася сям'я.



Аўтамабіль маркі "ВАЗ", зь якога па кіраўніку сімеізскай пасялковай рады адкрылі агонь, знайшлі спаленым на мясцовых могілках.

Мясцовыя жыхары Сімеізу ўпэўненыя, што іх мэра забілі на нечую замову. Паводле папярэдніх дадзеных, міліцыя шукае дваіх злачынцаў.

Кастэнка стаў мэрам тры гады таму, а ў 2011 годзе яго разам з дэпутатам рады Цімурам Шамшадзінавым затрымала міліцыя. Падазравалі ў атрыманьні хабару 400 тыс. грыўняў за вырашэньне зямельнага пытаньня, распачалі крымінальную справу. Але празь месяц Шамшадзінаў узяў віну на сябе, а Кастэнка выпусьцілі на волю.

Жыхары Сімеізу арганізоўвалі акцыі пратэсту супраць Кастэнкі, зьбіралі подпісы за яго адстаўку. Патрабавалі адкрыць свабодны праход на пляжы і спыніць будоўлі на прыбярэжнай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG