Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дорну прад’явяць новае абвінавачаньне


Belarus - Trial on Yuri Dorn, head of the Jewish religious community in Belarus, Minsk, 10Dec2012
Belarus - Trial on Yuri Dorn, head of the Jewish religious community in Belarus, Minsk, 10Dec2012

У судовым працэсе над кіраўніком Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Юрыем Дорнам абвешчаны перапынак, пракурор рыхтуе новы варыянт абвінавачаньня. Чакаецца, што яно будзе агучана пракурорам 28 лютага.

Пра гэта заявіў пракурор пасьля допыту сьведак і выслухоўваньня тлумачэньняў Дорна.

«Першае абвінавачваньне, прад’яўленае Дорну, займала 30 старонак, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу», — сказаў Інтэрфаксу адвакат Дорна, сын старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай Аляксей Ярмошын.

Суд Цэнтральнага раёну Менску пачаў разглядаць гэтую крымінальную справу 10 сьнежня мінулага году. Дорна абвінавачвалі ў атрыманьні хабару, перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў, ухіленьні ад сплаты падаткаў, крадзяжы альбо пашкоджаньні дакумэнтаў, службовым падлогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG