Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка забараніў бізнэсу фінансаваць апазыцыю


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка перасьцярог беларускі бізнэс аб недапушчальнасьці ўдзелу ў палітычнай барацьбе і ў фінансаваньні апазыцыі.

«Калі хтосьці зь бізнэсоўцаў будзе фінансаваць „пятую калёну“ ці нейкім іншым спосабам аказваць нэгатыўны ўплыў на грамадзтва, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, барацьбу супраць дзяржавы. А там свае законы, няхай потым ня крыўдзяцца падобныя бізнэсмэны», — цытуе Лукашэнку «Інтэрфакс».

Заява прагучала на нарадзе па дзейнасьці Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва.

Апрача таго, Лукашэнка засьцярог бізнэсмэнаў, каб не спрабавалі шукаць «даху» ў органах дзяржаўнай улады, і папярэдзіў, што гэта будзе завяршацца для іх крахам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG