Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандаль паміж Літвою і Беларусьсю на гістарычным піку


Літоўскія ўлады зафіксавалі рэкордны таваразварот зь Беларусьсю — 5,96 мільярда літаў — каля 2,5 мільярда даляраў.

Літоўскі партал eversus.lt прыводзіць таксама падлікі двухбаковага таваразвроту, зробленыя беларускім бокам, яны больш сьціплыя, але таксама высокія — 3,9 млрд. літаў (каля 1,5 мільярда даляраў).

Паводле Дэпартамэнту статыстыкі Літвы зьнешняя гандаль краіны расьце з усімі важнымі партнэрамі.

«Статыстыка, якую прыводзім мы і Беларусь, не можа быць цалкам аднолькавай. Няма ніводнай дзяржавы, каб статыстыка імпарту і экспарту супадала. Розьніца ў лічбах утвараецца з-за розьніцы мэтодыцы падліку ці ваганьняў валютнага курсу», — сказала галоўны спэцыяліст Аддзела па сувязях з грамадзкасьцю Дэпартамэнту статыстыкі Бірутэ Сталітэ.

Адна краіна можа прыводзіць зьвесткі і аб экспарце, і аб рээкспарце, а іншая краіна прыводзіць гэтую статыстыку толькі па краіне паходжаньня.

Паводле літоўскай статыстыкі летась гандлёвы абарот з Беларусьсю склаў амаль 6 млрд. літаў: 3,7 млрд. літаў прыйшлося на экспарт, а 2,3 млрд. літаў — на імпарт. Па дадзеных літоўскіх статыстыкаў, у 2012 годзе гандлёвы абарот з Беларусьсю вырас прыкладна на 8% і быў самым вялікім у гісторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG