Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз хоча дэмакратызаваць Януковіча


Саміт Эўразьвязу і Ўкраіны, які адбыўся ў панядзелак у Брусэлі, ужо назвалі «самітам апошняга шанцу».

Бакі адкладвалі гэтым саміт некалькі разоў, а летась так і не маглі сабрацца. Прычына ў невыкананьні ўкраінскай уладай дэмакратычных правоў і свабод.

На сустрэчы ў Брусэлі былі выказаныя перадумовы для магчымага падпісаньня пад час віленскага саміту Эўвазьвязу, які пройдзе гэтай восеньню, Пагадненьня аб асацыяцыі і вольным гандлі паміж Украінай і ЭЗ.

Гатовае да падпісаньня Пагадненьне аб асацыяцыі, якое адкрывае вялікія магчымасьці як для ўкраінцаў, так і для эўрапейцаў, апынулася пад пагрозай замарожваньня на няпэўны час.

Старшыня Эўрапейскай Рады Герман Ван Рампей, падводзячы вынікі саміту, адзначыў, што да траўня ўкраінская ўлада павінна выканаць тры крытэры, неабходныя для таго, каб гэты гістарычны дакумэнт стаў асновай двухбаковых адносін. У прыватнасьці, у Брусэлі чакаюць вырашэньня праблемы выбарачнага правасудзьдзя, якая фактычна спыніла працэс эўраінтэграцыі Украіны.

На думку экспэрта з Цэнтра дасьледаваньняў эўрапейскай палітыкі Стывэна Блокманса, саміт паказаў, што Эўразьвяз спрабуе ўтрымаць Украіну ад эўразійскага інтэграцыйнага працэсу, у які яе зацягвае Расея:

«ЭЗ павінен нарэшце вызначыцца са стратэгічным выбарам: падпісаць дамову з супярэчлівым уладным рэжымам Украіны, або пайсьці на рызыку, што Ўкраіна спаўзе ў сфэру ўплыву Расеі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG