Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Сырыі гатовы да перамоваў з паўстанцамі


Міністар замежных справаў Сырыі Валід аль-Муалем заяўляе, што Дамаск гатовы да дыялёгу з апазыцыяй, у прыватнасьці — з узброенымі паўстанцамі, якія на працягу амаль двух гадоў дамагаюцца зьвяржэньня дзейнай улады.

Сёньня ў Маскве перад перамовамі са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым Муалем заявіў, што паўстанцы з 28 краін, у тым ліку з расейскага Паўночнага Каўказу, далучыліся да сырыйскай апазыцыі.

Пасьля сустрэчы з кіраўніком сырыйскага МЗС расейскі міністар Сяргей Лаўроў чарговым разам выказаў жаданьне Масквы да дыпляматычнага вырашэньня канфлікту ў Сырыі. Лаўроў таксама перасьцярог, што далейшае кровапраліцьце можа прывесьці да распаду Сырыі. Расея таксама заклікала лідэра вядучай сырыйскай апазыцыйнай кааліцыі Муаз аль-Хаціб далучыцца да перамоваў у Маскве.

Паводле ацэнак ААН, у выніку канфлікту ў Сырыі, які пачаўся ў сакавіку 2011 году, загінулі каля 70 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG