Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У клёцках з IKEA таксама знайшлі каніну


Швэдзкая сетка вытворчасьці і продажу мэблі IKEA зьняла з продажу са сваіх крамаў у 14 краінах знакамітыя мясныя клёцкі з-за выяўленай у іх каніны.

ДНК каніны знайшлі сёньня ў адной з крамаў IKEA ў Чэхіі, пасьля чаго кампанія канфіскавала ўсе прадукты той жа партыі, вырабленыя ў Швэцыі і дастаўленыя ў шэраг краінаў — самой Швэцыі, Чэхіі, а таксама Славаччыны, Вугоршчыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Італіі, Нідэрляндаў, Бэльгіі, Гішпаніі, Кіпра, Грэцыі і Ірляндыі.

Паводле кампаніі, мера тычыцца толькі той адной партыі мясных клёцак. Скандал у Эўропе вакол выяўленай ў мясапрадуктах каніны успыхнуў у мінулым месяцы і ўжо прывёў да адкліканьня прадукцыі ды ўрадавых расьсьледаваньняў. Гаворка ідзе ў першую чаргу аб парушэньні правілаў маркіроўкі, бо сама па сабе каніна нічым ня шкодная і ў многіх краінах ўжываецца ў ежу. Існуюць таксама засьцярогі, што неабазначаная каніна можа рабіцца з жывёлаў, не прыдатных на мяса: іх маглі карміць пэўнымі прымешкамі, якія, калі іх прыняць у вялікіх колькасьцях, гэта можа скласьці пагрозу для здароўя чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG