Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: «Жыцьцё пасьля кратаў» і канцэрт Паліны Рэспублікі


Паліна Рэспубліка
Паліна Рэспубліка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 26 лютага.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У сядзібе Партыі БНФ у Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3–39, пройдзе прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Жыцьцё пасьля кратаў». У кнігу ўвайшлі 27 аповедаў пра жыцьцё людзей, якія былі арыштаваныя «за ўдзел у масавых беспарадках» пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году. Кніга ілюстраваная фотаздымкамі зь сямейных альбомаў. Пачатак імпрэзы, а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

У галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116) урачыста адкрыецца выстава «Арт-крок». У ёй бяруць удзел каля 40 беларускіх мастакоў. Іх творы будуць выстаўленыя ў дзьвюх галерэях Нацыянальнай бібліятэкі — «Ракурс» і «Лябірынт».

У менскім клюбе «Графіці» па адрасе завулак Калініна 16 з акустычным канцэртам выступіць Паліна Рэспубліка. Пачатак а 19-й гадзіне.



ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

У 1901 у Маскве беларускі студэнт Пётра Карповіч застрэліў міністра асьветы Расейскай імпэрыі Багалепава. Учынак Карповіча быў адказам на пастанову Багалепава аддаваць недабранадзейных студэнтаў у салдаты. Карповіч быў выпускніком Слуцкай гімназіі. На момант тэракту ён ужо быў выключаны з Маскоўскага і Юр’еўскага ўнівэрсытэтаў за свае палітычныя погляды. Суд прысудзіў забойцу міністра да дваццаці гадоў катаргі, зь якой Карповічу ўдалося ўцячы. Ён далучыўся да эсэраў і апынуўся ў Англіі.

У 1911 нарадзіўся беларускі рэлігійны дзеяч Леў Гарошка.

У 1932 пачала выходзіць газэта «Літаратура і Мастацтва».

У 1986 нарадзіўся Андрэй Кім, маладзёвы актывіст.

У 1991 Садам Хусэйн загадаў ірацкім войскам пакінуць Кувэйт.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Бліскучая адукацыя і валоданьне дзесяцьцю мовамі ўводзілі а. Льва ў асяродзьдзе эўрапейскай духоўнай эліты, дзе ён ніколі не пакутваў ні на якія застарэлыя беларускія комплексы. Найлепшым сьведчаньнем гэтаму ёсьць часопіс “Божым шляхам”, шматгадовым рэдактарам якога ён быў».

Уладзімер Арлоў пра айца Льва Гарошку, «Імёны Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG