Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпардзьё стаў ганаровым чачэнцам з кватэрай


Дэпардзьё и Кадыраў

Дэпардзьё и Кадыраў

Сёньня кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў надаў Жэрару Дэпардзьё званьне ганаровага грамадзяніна рэспублікі і выдаў яму дакумэнты на пяціпакаёвую кватэру ў Грозным.

«Расея — вялікая краіна, я люблю Расею. Мне вельмі спадабалася ў Чачэнскай Рэспубліцы. Тут адкрытыя, добразычлівыя людзі,» — заявіў Дэпардзьё пасьля свайго прылёту ў Грозны 24 лютага.

Дэпардзьё заяўляў раней, што ён мае намер зьняць фільм пра Чачню.

Рамзан Кадыраў запрашаў францускага актора, які нядаўна атрымаў расейскае грамадзянства, пераехаць на сталае жыхарства ў Чачэнскую Рэспубліку. Але францускі актор вырашыў прапісацца ў сталіцы Мардовіі, Саранску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG