Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нядаўнія досьледы, праведзеныя ва Ўнівэрсытэце Каліфорніі, паказваюць, што чалавеку больш карысна выконваць фізычныя практыкаваньні і спальваць лішнія калёрыі на дварэ, чым у фітнэс-клюбе або ў спартыўным зале на трэнажорах.

Па-першае, калі чалавек бегае на дварэ, з увагі на разнастайную тапаграфію мясцовасьці ў яго дадаткова працуюць мышцы, якія пры бегу на трэдбане або на бегавой дарожцы ў зале застаюцца неактыўнымі.

Па-другое, бегаючы на дварэ, чалавек спальвае больш энэргіі, чым прабягаючы такую самую дыстанцыю на трэнажоры. Падобная выснова датычыць таксама язды на ровары на дварэ і на ротапэдзе ў зале.

Па-трэцяе, псыхалягічныя тэсты паказваюць, што бегуны, якія практыкуюцца на дварэ, адчуваюць сябе больш жыцьцярадасна і менш стомлена, чым тыя, якія прабягаюць такую самую дыстанцыю на трэнажоры.

Па-чацьвёртае, згаданыя досьледы сьведчаць, што людзі, якія займаюцца актыўным адпачынкам на дварэ, у сярэднім практыкуюцца 30 хвілінаў на тыдзень даўжэй, чым тыя, што ходзяць у спартыўную залю або ў фітнэс-клюб.

«Калі практыкаваньні на дварэ заахвочваюць людзей да большай актыўнасьці, дык гэта карысная рэч. Нягледзячы на росквіт індустрыі фітнэс-клюбаў, мы не назіраем зьменаў у фізычнай актыўнасьці людзей у нацыянальным маштабе, а значыць, спартыўныя залі тут не дапамагаюць» — падсумавала свае досьледы фізычнай актыўнасьці на дварэ і ў зале прафэсар Унівэрсытэту Каліфорніі Джэклін Кэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG