Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Оскар»: Найлепшы фільм — «Апэрацыя Арго»


Оскар
Оскар

Амэрыканская кінаакадэмія ўручыла «Оскары» . 85-я штогадовая цырымоніі адбылася ў Лос-Анджэлесе.

Найлепшым фільмам прызнаны «Апэрацыя Арго». Гэта драма пра выратаваньня амэрыканскіх закладнікаў у Іране, піша ВВС.

Ляўрэаты «Оскара:

  • Найлепшая мужчынская роля другога плану: Крыстаф Вальц, «Джанга Вызвалены»
  • Найлепшы кароткамэтражны анімацыйны фільм: «Папяровы раман»
  • Найлепшы анімацыйны фільм: «Сьмелая сэрцам»
  • Найлепшая апэратарская праца: «Жыцьцё Пі»
  • Найлепшыя візуальныя эфэкты: «Жыцьцё Пі»
  • Найлепшы дызайн строяў: «Ганна Карэніна»
  • Найлепшы грым: «Адрынутыя»
  • Найлепшы кароткамэтражны гульнявы фільм: «Зараз ці ніколі»
  • Найлепшы кароткамэтражны дакументальны фільм Inocente
  • Найлепшы дакумэнтальны фільм: «У пошуках цукровага чалавека»
  • Найлепшы фільм на замежнай мове: «Каханьне »
  • Найлепшы гук: «Адрынутыя»
  • Найлепшы мантаж гуку: «Скайфолл», «Мэта нумар адзін»
  • Найлепшая жаночая роля другога плану: Эн Хэтэуэй, «Адрынутыя»
  • Найлепшы мантаж: «Арго»
  • Найлепшы мастак-пастаноўшчык: «Лінкольн»
  • Найлепшы сцэнар: «Жыцьцё Пі»
  • Найлепшая песьня: Skyfall ў выкананьні Адэль
  • Найлепшы адаптаваны сцэнар: «Арго»
  • Найлепшы арыгінальны сцэнар: «Джанго вызвалены»
  • Найлепшы рэжысёр: Энг Лі («Жыцьцё Пі»)
  • Найлепшая актрыса: Джэніфер Лорэнс («Мой хлопец — вар’ят»)
  • Найлепшы акцёр: Дэніэл Дэй-Люіс («Лінкольн»)
  • Найлепшы фільм: «Апэрацыя Арго»

Трэйлер «Апэрацыі Арго»:



Фрагмэнты цырымоніі:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG