Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі пачынаюцца парлямэнцкія выбары


Прэм'ер Марыё Монці галасуе
Прэм'ер Марыё Монці галасуе

Пакуль ішло галасаваньне, у Міляне актывісткі FEMEN правялі акцыю супраць Бfefeэрлюсконі

Галасаваньне працягнецца 2 дні. Паводле апошніх апытаньняў, найбольшыя шанцы на перамогу ў левацэнтрысцкай кааліцыі на чале з П’ерам Луіджы Бэрсані, аднак, як лічаць аналітыкі, ён ня зможа заручыцца падтрымкай стабільнай большасьці ў парлямэнце для фармаваньня ўраду.

Бэрсані абяцае працягнуць курс жорсткай бюджэтнай эканоміі для пераадоленьня эканамічнай рэцэсіі. Галоўны супернік левацэнтрыстаў — правацэнтрысцкая кааліцыя Сільвіё Бэрлюсконі, які ўжо чатыры разы займаў пасаду прэм’ер-міністра.

Сёньня тры напаўголыя актывісткі ўкраінскага руху FEMEN паспрабавалі накінуцца на Сыльвіё Бэрлюсконі, калі ён прыбыў на выбарчы ўчастак у Міляне, каб прагаласаваць. На сьпінах дзяўчат быў напісаны лёзунг «Basta Berlusconi» («Хопіць, Бэрлюсконі»). Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Эльвір Дзювэль-Шарлес былі адразу ж затрыманыя паліцыяй і выведзеныя на вуліцу, дзе паліцыянты зь цяжкасьцю апранулі на іх курткі і кайданкі. Пасьля былі дастаўленыя ў пастарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG