Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Керы пачаў сваё першае замежнае турнэ


Джон Керы

Джон Керы

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы пачаў сваё першае замежнае турнэ на пасадзе кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства.

Сёньня ён вылецеў з Вашынгтону ў Лёндан, затым наведае Парыж, Бэрлін, Рым, дзе сустрэнецца з дэлегацыяй сырыйскай апазыцыі. У Казахстане Керы будзе ўдзельнічаць у міжнародных перамовах адносна ядзернай праграмы Ірану. Пасьля дзяржсакратар накіруецца ў краіны Блізкага Ўсходу і Эгіпет.

Галоўнымі тэмамі сустрэчаў і перамоваў будуць асноўныя сусьветныя праблемы, уключна з нераспаўсюджваньнем ядзернай зброі, блізкаўсходнія канфлікты, пытаньні двухбаковых адносінаў.
XS
SM
MD
LG