Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мішэль Абама станчыла ў эфіры тэлевізійнага шоў (відэа)


Танчыць як Абама: Танец у выкананні першай лэдзі ЗША

Танчыць як Абама: Танец у выкананні першай лэдзі ЗША

Жонка прэзыдэнта ЗША Мішэль Абама станчыла ў эфіры забаўляльнага шоу «Позьняя ноч з Джымі Фэланам («Late night with Jimmy Fallon»)

Відэаролік «Evolution of mom dancing» ужо стаўся гітом у інтэрнэце, яго прагледзелі больш за мільён асобаў. Мішэль Абама станчыла з комікам Джымі Фэланам, каб прыцягнуць увагу амэрыканцаў да кампаніі «Давайце рухацца!» («Let’s move!»), скіраваную на прапаганду здаровага ладу жыцьця, паведамляе тэлеканал Белсат.

Праект «Давайце рухацца!» распачаўся 3 гады таму зь ініцыятывы Мішэль Абамы. Першая лэдзі прапагандуе здаровае харчаваньне, у кампаніі асаблівы акцэнт робіцца на якасьць харчаваньня дзяцей у школах і сем’ях. У 2009 годзе спадарыня Оўбама сваім прыкладам заахвочвала да штодзённага спажываньня садавіны і гародніны: на лужку перад Белым домам яна пасадзіла гарох і салату, якія потым трапілі на стол сям’і Абамаў.

XS
SM
MD
LG