Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі Саакашвілі абвінавацілі мэра Тбілісі ў адмываньні грошай


Мэр Тбілісі Гігі Угулава дае прэсавую канфэрэнцыю

Мэр Тбілісі Гігі Угулава дае прэсавую канфэрэнцыю

У Грузіі сьледчае падразьдзяленьне міністэрства фінансаў распачала крымінальную справу супраць аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі.

Мэра Тбілісі Гігі Угулаву вінавацяць у нямэтавым выкарыстаньні дзяржаўных сродкаў і адмываньні грошай.

Сам Угулава абвяргае абвінавачваньні як абсурдныя і называе іх часткай спробаў прэм’ер-міністра Грузіі Бідзіна Іванішвілі атрымаць кантроль над сталічнай уладай, дзе, як і раней, пераважаюць прыхільнікі партыі Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух». Учора некалькі прыхільнікаў мэра Тбілісі сабраліся ля будынку міністэрства фінансаў у суботу, каб выказаць сваю падтрымку Угулаву.

Пасьля паразы «Адзінага нацыянальнага руху» на кастрычніцкіх парлямэнцкіх выбарах у Грузіі працягваецца канфрантацыя паміж прэзыдэнтам Міхэілам Саакашвілі і прэм’ер-міністрам Бідзіна Іванішвілі, які ўзначальвае пераможцу выбараў — кааліцыю «Грузінская мара».

Другі і апошні тэрмін Саакашвілі на пасадзе прэзыдэнта Грузіі завершыцца ў кастрычніку 2013 году.
XS
SM
MD
LG