Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сыходам Папы можна будзе сачыць у жывым эфіры


Папа Бэнэдыкт XVI
Папа Бэнэдыкт XVI

Апошнія гадзіны пантыфікату Бэнэдыкта XVI будуць трансьлявацца ў наўпроставым эфіры. Пра гэта распавёў дырэктар Ватыканскага тэлебачаньня монсіньёр Эдўардо Марыя Вігана.

Ён сцвярджае, што ад’езд Бенедыкта XVI у Кастэль Гандольфа стане гістарычным момантам.

У дзень адрачэньня ад пасаду Папы Бэнэдыкта XVI 28-га лютага амаль кожны яго крок будзе запісаны на камэру тэлевізійнага цэнтру Ватыкану, каб захаваць памяць аб падзеях гэтага гістарычнага дня для нашчадкаў.

Італьянскае радыё і тэлебачаньне (RAI) плянуюць трансьляваць падзею на ўсе кантынэнты. Ватыканскае тэлебачаньне будзе ўжываць 26 тэлевізійных камэраў, каб сачыць за адыходам Папы, а таксама выбраньнем наступніка.

Тэлевізійныя камэры пачнуць здымаць у Апостальскім палацы а 17-ай гадзіне па мясцовым часе, пакуль пантыфік не сядзе ў верталёт, які даставіць яго ў Кастэль Гандольфа. Адстаўка ўступіць у сілу праз тры гадзіны пасьля гэтага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG