Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні і Інгушэтыі адзначылі ўгодкі сталінскай дэпартацыі


23 лютага спаўняецца 69 гадоў з пачатку дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў ў Сыбір, Сярэднюю Азію і Казахстан.

У Чачні і Інгушэтыі сёньня адбыліся жалобныя мерапрыемствы, у мячэцях — памінальныя набажэнствы. Праўда, у Чачні афіцыйны Дзень памяці і смутку па ўсіх ахвярах усіх трагедыяў чачэнскага народу адзначаецца цяпер 10 траўня.У 1944 годзе на загад Сталіна каля паўмільёна жыхароў Чачэна-Інгускай АССР былі гвалтоўна вывезеныя ў іншыя рэгіёны паводле абвінавачваньня ў дапамозе «фашыстоўскім акупантам». Больш за палову дэпартаваных загінулі. Рэспубліка была скасаваная.Толькі ў 1957 годзе аўтаномію аднавілі, а чачэнцы і інгушы змаглі вярнуцца на сваю зямлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG