Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суботу францускі актор Жэрар Дэпардзьё, які нядаўна стаў грамадзянінам Расеі, атрымаў сталую рэгістрацыю ў сталіцы Мардовіі.

Як паведамляе расейскае агенцтва РИА Новости са спасылкай на міністра друку Мардовіі, Дэпардзьё зарэгістраваны ў новабудоўлі ў цэнтры Саранску, у кватэры сваякоў дырэктара Дзяржфільмафонда і даўняга сябра актора Мікалая Барадачова.

На пачатку студзеня быў апублікаваны ўказ Уладзіміра Пуціна аб наданьні Жэрару Дэпардзьё расейскага грамадзянства. Затым актор пацьвердзіў у адкрытым лісьце, што сапраўды зьвяртаўся па грамадзянства Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG