Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі атрымае спатканьне ў жніўні


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі ў Бабруйскай калёніі, што наступнае спатканьне з мужам у яе адбудзецца 21 жніўня.

У сярэдзіне лютага стала вядома, што праваабаронца Алеся Бяляцкага пазбавілі чарговых спатканьняў. Натальлі паведамілі, што кароткатэрміновае спатканьне, якое мусіла быць ў красавіку, адменанае.

«А спатканьне доўгатэрміновае будзе толькі 17 лістапада. А мусіла быць ў траўні».

Паводле Натальлі Пінчук, Алесь Бяляцкі ў лістах на ўмовы ўтрыманьня ў калёніі не скардзіцца. Апошнія лісты палітвязьня, як кажа Натальля, «вельмі асабістыя».

Алесь Бяляцкі пакараны 4, 5 гадамі зьняволеньня нібыта за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы. На судзе Бяляцкі казаў, што гэтыя грошы ён перадаваў на падтрымку пацярпелым ад рэжыму.
XS
SM
MD
LG