Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч патлумачыў, чаму напісаў пра ўчынкі некаторых кандыдатаў


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, атрымала ліст ад мужа, ў якім ён коратка тлумачыць, чаму ў ранейшых лістах закрануў такую балючую тэму, як паводзіны на Плошчы і пасьля яе некаторых кандыдатаў у прэзыдэнты.

«Ён піша, вось: «Даруй, што ўцягнуў цябе ў гэтыя разборкі, але яны неабходныя, бо ўжо ў будучым годзе рэальна пачнецца прэзыдэнцкая кампанія і нельга дапусьціць, каб ў ёй удзельнічалі ці ўплывалі на яе тыя, хто зганьбіў сябе падчас папярэдняй. Ды і патэнцыйныя кандыдаты павінны ведаць, што іх дзеяньні будуць потым публічна разабраныя.»

Дыскусія вакол лістоў былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча ідзе ўжо каля месяца. Сам Статкевіч лічыць, што некаторыя зь ягоных калегаў-кандыдатаў 19 сьнежня 2010 году здрадзілі прынятым раней дамовам. І нават пайшлі на супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, каб застацца на волі.

Мікалай Статкевіч за падзеі на Плошчы атрымаў 6 гадоў зьняволеньня, палітыка трымаюць ў магілёўскай турме. 23 лютага Марына Адамовіч паведаміла карэспандэнту Свабоды, што чарговым разам зьбіраецца скардзіцца ў пракуратуру на парушэньні правоў палітвязьня Міколы Статкевіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG