Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў у Вене: «Санкцыі — адзіная мова, якую разумее рэжым»


Андрэй Саньнікаў, які нядаўна атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, заявіў на канфэрэнцыі ў Вене ў пятніцу аб неабходнасьці санкцыяў да рэжыму Лукашэнкі.

«Кожны раз, калі ёсьць памякчэньне ў стаўленьні міжнародных арганізацыяў і асобных краінаў, рэпрэсіі пасьля становяцца больш жорсткімі,» — заявіў былы кандыдат на прэзыдэнта.

Саньнікаў выключыў верагоднасьць, што ўцягваньне ў дыялёг Лукашэнкі прывядзе да пераменаў: «З таго часу, як Эўрапейскі Зьвяз пачаў прыцягваць дыктатара ў дыялёг па правах чалавека, мы сталі сьведкамі найбольшай колькасьці палітычных зьняволеных.»

Таксама Саньнікаў заклікаў выдаліць з Асамблеі АБСЭ дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі: «Мы павінны ставіць пытаньне аб прыпыненьні сяброўства Беларусі неадкладна».

Як паведамляе Ройтэрз, Саньнікаў не ўдакладніў, якія яшчэ віды санкцыяў павінны быць прынятыя ў дачыненьні да ўраду Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG