Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Урад Чэхіі, які ўзначальваюць правацэнтрысты, падпісаў дамовы з прадстаўнікамі 16 цэркваў і рэлігійных арганізацыяў аб выплаце ім буйной грашовай кампэнсацыі за маёмасьць, страчаную пры кіраваньні камуністаў у былой Чэхаславаччыне.

Прэм’ер-міністар Чэхіі Пётр Нечас пасьля працэдуры падпісаньня назваў рашэньне «актам справядлівасьці». Паводле дакумэнтаў, у наступныя трыццаць гадоў урад выплаціць касьцёлам тры мільярды сто мільёнаў даляраў, паступова зьніжаючы датацыі на іх дзейнасьць.

Пагадненьне — частка ўхваленага раней парлямэнтам пляну па рэстытуцыі, які прадугледжвае таксама вяртаньне цэрквам 56-ці працэнтаў iх уласнасьцi, якой цяпер валодае дзяржава і якая ацэньваецца ў 3 мільярды 900 мільёнаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG