Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнскія ўцекачы: тры хвалі вымушанай эміграцыі


Грозны, 1996 год

Грозны, 1996 год

Казахстан лічаць сваёй «другой радзімай» шматлікія чачэнцы, якія былі дэпартаваныя Іосіфам Сталінам з Каўказу ў Казахстан у 1944 годзе.


23-24 лютага 1944 года каля паўмільёна чачэнцаў і інгушоў былі сабраны паводле загаду Іосіфа Сталіна і транспартаваныя ў «цяплушках» ў раўніны Казахстану. Астатнія былі дастаўленыя ў горныя раёны Кіргізіі і сыбірскай тайгі.

Сталін апраўдваў гэты крок тым, што нібыта два гэтыя каўкаскія народы супрацоўнічалі з акупацыйнымі нямецкімі войскамі.

Падлічана, што каля 50 адсоткаў дэпартаваных памерлі на працягу першага году пасьля іх прымусовага перасяленьня ад холаду, хваробаў і голаду.

Другая хваля чачэнскай міграцыі ў Казахстан пачалася, калі расейскія войскі ўвайшлі ў Чачню ў 1994 годзе, каб прадухіліць выхад Грознага з Расейскай Фэдэрацыі. Ахмэд Мурадаў прадстаўляе чачэнскую супольнасьць ў паўднёва-ўсходнім казахстанскім горадзе Алма-Аты. «Хоць столькі гадоў прайшло, у нашых людзей і цяпер сьлёзы на вачах, калі яны прыгадваюць тых, хто дапамагаў ім, калі яны прыбылі ў Казахстан», — сказаў ён. «І яны заўсёды кажуць, што казахі, якія жылі ў вёсках, куды былі дэпартаваныя чачэнцы, паставіліся да сытуацыі па-чалавечы».

Толькі з надыходам «адлігі» пры Мікіту Хрушчову чачэнцам было дазволена вярнуцца на Каўказ, а абвінавачваньне ў масавай здрадзе было спыненае. Але тысячы чачэнцаў засталіся ў Казахстане і зрабіліся грамадзянамі Казахстану пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе.

Аманчы Гунашаў, прадстаўнік чачэнскай дыяспары ў Алма-Аты, зьяўляецца адным зь іх: «Калі я быў гадавалым хлопчыкам, я быў дэпартаваны ў Казахстан зь іншымі чачэнцамі і інгушамі. Мы жывем тут, у Казахстане з таго часу. Сёньня колькасьць тых чачэнцаў і інгушоў, хто вырашыў застацца складае, 75000. Усе яны зьяўляюцца грамадзянамі Казахстану».

Наступная хваля чачэнскай міграцыі (12 тысяч чалавек) у Казахстан пачалася пасьля ўваходу расейскіх войскаў у Чачню ў 1994 годзе. «Другая чачэнская вайна» прынесла яшчэ большую колькасьць чачэнцаў, якія шукалі прытулак у Казахстане. Аднак просьбы аб прытулку казахскімі ўладамі былі сустрэтыя холадна. Галоўная прычына адмовы ў статусе уцекачоў — нежаданьне злаваць Уладзімера Пуціна, які заяўляе, што Чачня вярнулася да нармальнага жыцьця.

Чачэнскія ўцекачы скардзяцца, што ім адмаўляюць у рэгістрацыі дакумэнтаў, якія дазволілі б ім жыць у Казахстане без сталага страху быць дэпартаванымі назад у Расею. Акрамя таго, іх нявызначаны статус азначае, што яны ня могуць знайсьці працу або запісаць сваіх дзяцей у школу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG